Роўна 87 гадоў таму адбылася адна з самых жудасных падзей у найноўшай гісторыі Беларусі
Напрацягу ночы 29-30 кастрычніка 1937 г. на тэрыторыі сучаснага будынку КДБ у Менску і шэрагу іншых месцаў карнікі НКУС расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі: паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, выкладнікаў, дзяржслужбоўцаў… Змрочная падзея ўвайшла ў гісторыю як «Чорная ноч», альбо «Ноч расстраляных паэтаў».
З канца 1980-х гг. у гэты дзень беларусы штогод ладзяць памятныя акцыі, каб у чарговы раз паказаць: ніхто не забыты і памяць пра нашых бязвінна забітых выбітных дзеячаў будзе жыць вечна!
Я не чакаў І не гадаў, Бо жыў з адкрытаю душою, Што стрэне лютая бяда, Падружыць з допытам, З турмою.
Прадажных здрайцаў ліхвяры Мяне заціснулі за краты. Я прысягаю вам, сябры, Мае палі, Мае бары, – Кажу вам – я не вінаваты!