22 красавіка 1725 г. узялі шлюб Францішка Уршуля Вішнявецкая* і Міхал Казімір Радзівіл**. Князёўна Вішнявецкая даволі позна паводле паняццяў таго часу (у дваццаць гадоў) выйшла замуж. Але гэта было палкае каханне, якое ўспыхнула з першага погляду і не згасла да апошніх дзён.
*Асветніца і першая драматургіня на тэрыторыі сучасных Беларусі і Польшчы.