Прапаганда – усім нам знаёмае гэта слова. Але ці ведаеце вы, колькі прапаганды, а шчыра кажучы, хлусні, льецца на беларусаў зараз? Прапагандысты часцяком нават не спрабуюць зрабіць хоць нешта праўдападобнае.
На МАЗ склалася вельмі складаная сітуацыя. З прычыны адтоку кваліфікаваных кадраў і дзеянняў санкцый прадпрыемства не спраўляецца з вытворчай праграмай, а якасць прадукцыі пастаянна пагаршаецца.