23 красавіка 1586 г. Нясвіж атрымаў магдэбургскае права ад вялікага князя літоўскага Стэфана Баторы…

23 красавіка 1586 г. Нясвіж атрымаў магдэбургскае права ад вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя. Горад належаў Радзівілам і быў адным з цэнтраў культуры і навукі. Мікалай Радзівіл Сіротка запрасіў туды найлепшых майстроў свайго часу. Праз 10 гадоў у горадзе пабудавалі  ратушу*. 

*Помнік архітэктуры XVI–XVIII стст., найстаражытнейшы сярод будынкаў аналагічнага тыпу, захаваных на тэрыторыі Беларусі.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch