
Шаноўнае спадарства, у гэты дзень хочам нагадаць вам пра важную частку асветніцкай дзейнасці ByProsvet – выданне кніг. Сярод іх:
Камера #18 – гісторыя 36 беларусак, замкнёных у маленькай камеры на Акрэсціна ў жніўні 2020 года. Пазней 12 з іх падзяліліся сваімі ўспамінамі, што і леглі ў аснову кнігі. Выданне мае версіі на 4 мовах: беларускай, ангельскай, польскай і расейскай.
Гісторыя Майго Сэрца – кніга пра тое, як у свеце адбываюцца розныя змены, не заўсёды для нас прыемныя. І часам здаецца, што зло перамагло канчаткова. Але гэта не так, таму што самая цёмная гадзіна – перад світаннем.
Я хачу дадому – фотаальбом з успамінамі пра Менск. Фатографы, чые працы прадстаўленыя ў альбоме, знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Неймаверныя фотаздымкі пераносяць нас у Менск, які застаўся ў іх памяці.