24 красавіка 1944 г. у вёсцы Суботнікі нарадзіўся беларускі палітык*, навуковец, публіцыст і паэт З…

24 красавіка 1944 г. у вёсцы Суботнікі нарадзіўся беларускі палітык*, навуковец, публіцыст і паэт Зянон Пазняк. Ён адкрыў для беларусаў і даследаваў Курапаты – месца масавых расстрэлаў. Заснавальнік БНФ. Аўтар кніг у тэмах мастацтва, архітэктуры і фатаграфіі, а таксама палітыкі і канцэпцыі Беларускага нацыянальнага Адраджэння.

*Балатаваўся на пасаду прэзідэнта Беларусі ў 1994 г. Высцерагаючыся рэпрэсій, у 1996 г. з’ехаў з краіны.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch