1 траўня 1931 г. кандытарскай фабрыцы «Прагрэс»* далі назву «Камунарка». Сучасныя майстры робяць тут какава-парашок, цукеркі і шакалад.
*У 1905 г. менскі кандытар Г. Рачкоўскі заснаваў пякарню кандытарскіх вырабаў і кавярню пры ёй. Неўзабаве ён стварыў фабрыку слодычаў «Жорж», што закрылася ў вайну. У 1926 г. на тым самым месцы біржа працы адкрыла сваю фабрыку.