29 красавіка 1921 г. у Малых Навасёлках нарадзіўся гісторык, выкладнік, пісьменнік Мікола Ермаловіч*. Вынікам яго даследаванняў стала кніга «Па слядах аднаго міфа», дзе навуковец паслядоўна даводзіў, што ВКЛ – беларуская дзяржава. Стварыў самвыдаўскі часопіс «Падснежнік» («Гутаркі»).
*У спадара Міколы быў кепскі зрок. Але ён няспынна працаваў, каб перадаваць веды людзям.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch