Беларусь – краіна, якая найбольш пацярпела ад аварыі на ЧАЭС. Наступствы трагедыі ўлады шмат год старанна замоўчваюць і не надаюць ім неабходнай увагі. Замест таго, каб дбаць пра здароўе беларусаў, стараюцца «вырашыць чарнобыльскую праблему» сваімі метадамі.
У 2022 г. у Беларусі пачалі зносіць шыльды, помнікі і нават пахаванні польскіх салдат, якія загінулі падчас II сусветнай вайны. Відавочна, што ажыццяўленне падобнага не магло быць прыватнай ініцыятывай, такое звычайна выконваецца толькі з падачы ўладаў самага высокага ўзроўню.