4 траўня 1715 г. у горадзе Белая Берасцейскага павету (цяпер Biała Podlaska) нарадзіўся дзяржаўны д…

4 траўня 1715 г. у горадзе Белая Берасцейскага павету (цяпер Biała Podlaska) нарадзіўся дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат і заснавальнік Слуцкага тэатру* Геранім Фларыян Радзівіл. Займаў высокія дзяржаўныя пасады, нават меў сваё войска, роўнае войску ВКЛ. Лічыўся адным з найбагацейшых магнатаў свайго часу.

*Апроч тэатру, адкрыў у Слуцку персіярню – мануфактуру, дзе выраблялі знакамітыя паясы.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch