Лукашэнка будуе ў Сочы новую рэзідэнцыю. Хіба замала тых 17 палацаў, што збудаваў у роднай Беларусі, таму новая будзе ў Расеі. Як і заўсёды, гэта зусім не 12 сотак, а комплекс з трох элітных катэджаў плошчай больш за 300 м² кожны.
На пачатку года Міністэрства культуры аб’явіла конкурс сцэнароў і прапанавала даслаць сюжэт фільма пра «гераізм» сілавікоў у жніўні 2020 года. Як высветлілася, ніводнага сцэнара на заяўленую тэму дагэтуль так і не атрымалі.