Свой дзень народзінаў адзначае адзін з выбітнейшых беларусаў нашага часу, заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, які шмат гадоў самааддана дапамагаў рэпрэсаваным суайчыннікам.
На вялікі жаль, гэты святочны дзень ён ужо чацвёрты раз запар сустракае за кратамі, таму ў самую першую чаргу зычым спадару Алесю моцнага здароўя і як мага хутчэйшага вызвалення!
Гэтаксама хочам звярнуць вашу ўвагу, што ў нас на сайце дасяжнаякніга «Алесь Бяляцкі», усе атрыманыя сродкі з продажу якой ідуць на распаўсюд незалежных газет у Беларусі.
Свабоду Алесю Бяляцкаму і ўсім беларускім палітычным зняволеным!