9 траўня 1994 г. у Менску да манументу Перамогі не дапусцілі групу БНФ. У калоне былі Васіль Быкаў*, Сяргей Навумчык, Зянон Пазняк. Улады, што па абвяшчэнні Незалежнасці засталіся пракамуністычнымі, не прымалі меркаванняў, адрозных ад свайго.
*Пісьменнік называў перамогу над нацызмам бясспрэчным дасягненнем свайго пакалення, але лічыў няпоўнай. «Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды», – сказаў ён у інтэрв’ю «Радыё Свабода» 9 траўня 2001 г.