11 траўня 1855 г. археолаг, гісторык і краязнаўца Яўстах Тышкевіч адкрыў* Віленскі музей старажытнасцяў у будынку бібліятэкі Віленскага ўніверсітэту. Музей не працаваў у часе Першай сусветнай вайны. Шмат яго экспанатаў сёння захоўваюцца ў музейных зборах Масквы, Вільні, Варшавы.
*Сродкі на адкрыццё ахвяравалі 102 асобы, сярод якіх былі Адам Кіркор і Юзаф Крашэўскі.