10 траўня 1892 г. у Менску адкрылі конку*. Яна складалася з дзвюх ліній з агульнай працягласцю шляху 8 км. З’явілася новая прафесія – кандуктар. На концы забаранялі праезд камінарам і людзям у бруднай вопратцы. У 1928 г. конку замяніў трамвай.
*У 1910 г. паслугамі конкі карысталіся жыхары 24 гарадоў.