23 верасня 1793 г. у Горадні адбылося паседжанне «маўклівага сойму». На світанку чатырох апазіцыяне…

23 верасня 1793 г. у Горадні адбылося паседжанне «маўклівага сойму». На світанку чатырох апазіцыянераў вывезлі з гораду; іншых паслоў праводзілі ў залу пад наглядам расейскага войска. У адказ на чарговую прапанову падзяліць дзяржаву нашыя дэпутаты маўчалі. Соймавы маршалак сказаў, што маўчанне азначае згоду. Пасля гэтага зацвердзілі другі падзел РП.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch