15 траўня 1882 г. на станцыі Лясная нарадзіўся Уладзіслаў Галубок (Голуб)*, драматург, паэт, тэатральны рэжысёр і актор. У 1920-х гг. яго вандроўны тэатр быў надзвычай папулярны ў Беларусі.
*На абвінавачванні ў «забойствах» сваіх герояў адказваў: «Мяне празвалі душагубам беларускай сцэны, а вось у Шэкспіра ў “Гамлеце” аж пяць смерцяў, але ж яго душагубам не называюць».