17 траўня 1934 г. расстраляны палітычны дзеяч, педагог, рэдактар і публіцыст Міхаіл Кахановіч*. Арганізатар і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру»** ў 1933 г.
*У 1922 г. абраны дэпутатам у Сойм Польшчы. **Сфабрыкаваная ў 1933 г. справа «контррэвалюцыйнай, паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі».