19 траўня 1944 г. у Менску пачаў працаваць літаратурны музей Янкі Купалы*. Гэта адзін з найстарэйшых літаратурных музеяў Беларусі, які даследуе, збірае, захоўвае** і інтэрпрэтуе спадчыну народнага паэта, класіка беларускай літаратуры.
*Сучасны будынак музею прыняў першых наведнікаў 18 траўня 1960 г. **Збірала рэліквіі жонка песняра – Уладзіслава Луцэвіч.