28 траўня 1881 г. на Ковеншчыне нарадзіўсяграмадска-палітычны дзеяч, публіцыст, археолаг і краязнаўца Іван Луцкевіч. Адзін з заснавальнікаў* БСГ і газеты «Наша Ніва». Сабраў калекцыю старажытнасцяў, на аснове якой утварылі музей. Хварэў на сухоты, памёр у 1919 г.
*Разам з братам распрацоўваў пытанні дзяржаўнага самавызначэння Беларусі. Уваходзіў у склад Рады БНР, быў адным з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі.