5 чэрвеня – Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай*. Апякунка і нябёсная заступніца беларускай зямлі, першая жанчына, кананізаваная праваслаўнай царквой. Паводле ейнай ідэі майстар Лазар Богша стварыў шасціканцовы Крыж-каўчэг**.
*З нараджэння звалася Прадславаю. Імя «Еўфрасіння» прыняла праз манаскі пострыг. **Знік у Другую сусветную вайну.