28 чэрвеня 1960 г. у Львове нарадзіўся праграміст і заснавальнік беларускага інтэрнэт-праекту TUT.by* Юры Зісер. Браў актыўны ўдзел у стартап-руху Беларусі, падтрымліваў сацыяльныя праекты. Займаўся рэстаўрацыяй аргана ў канцэртавай зале «Верхні горад».
*Па прызнанні экстрэмісцкім у 2021 г. дзейнасць яго працягнулася пад новым імем: Zerkalo.io.