Чатыры гады таму былі арыштаваныя Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард. Яны паспяхова пачалі перадвыбарную кампанію, але ўлады спалохаліся моцных супернікаў і дагэтуль трымаюць абодвух за кратамі па надуманых крымінальных артыкулах.
Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў апублікавала глабальны рэйтынг правоў працоўных. Беларусь у ім трапіла ў дзясятку краін з найгоршымі ўмовамі. Прычына – сістэмныя рэпрэсіі, неапраўданыя затрыманні і адвольны роспуск прафсаюзаў.