9 ліпеня 1946 г. у Смаргоні нарадзіўся пісьменнік, грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў. У 2010 г. балатаваўся на прэзідэнта, яго затрымалі і моцна збілі. У СІЗА КДБ напісаў «Лісты да волі». Атрымаў прэмію імя Ежы Гедройця за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без». Валянцін Акудовіч лічыць паэму «Ложак для пчалы» яго найлепшым творам.
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch