2 верасня 1737 г. у Гомелі здарыўся моцны пажар*. На іншыя будынкі агонь перакінуўся з дому на вуліцы Траецкай: гараджанка Сямёнава сушыла ўначы грыбы і праз неасцярожнасць падпаліла сваю хату. Агонь згасілі, шмат што прыйшлося перабудаваць, а для гомельцаў тады распрацавалі супрацьпажарныя захады.