Працягваюцца затрыманні родных «каліноўцаў»
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Бабруйска Сяргея Франчука. На «пакаяльным відэа» ён «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту пасля выбараў, а таксама ў тым, што пісаў негатыўныя каментары пра супрацоўнікаў міліцыі.
На відэа ён кажа, што з’яўляецца стрыечным братам намесніка камандзіра ў Палку Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.
Папярэдне, Франчуку прызначылі 15 сутак арышту за «непадпарадкаванне».
Ёсць інфармацыя, што падчас затрымання Сяргея моцна збілі — на «пакаяльным відэа» ён стаіць з залепленым ілбом.
Раней паведамлялася, што былі затрыманыя родныя загінулага байца Палка імя Кастуся Каліноўскага Васіля Парфянкова.
«Мама Васіля казала, што гатовая адседзець, але за справу, а не за гэта…». Як судзілі сваячак нядаўна загінулага ва Украіне «каліноўца» Васіля Парфянкова