2. Яшчэ не надыйшоў час.
3. Беларусы не былі гатовыя да прыняцьця гэтага дару.
4. Беларусы нясуць цяжар нейкага мінулага і бог, калі дазваляе Лукашэнку кіраваць, такім чынам накладае пакараньне на грамадства.
Мне асабіста падаецца, што богу ўсе роўна, што адбываецца. Гэта людзі абіраюць бязглуздых палітыкаў, робяць іх царамі і тыранамі, падпарадкоўваюцца йм і моляцца на йх. І толькі людзі, калі маюць сілы, могуць зрынуць тыранаў і пабудаваць новае грамадства, а не шукаць і не ствараць новых божых намашчэнцаў.
Палітычнае зло існавала ад пачатку фарміраваньня чалавечай супольнасьці і будзе існаваць, пакуль есьць чалавечая цывілізацыя. Мы ў стане толькі абмежаваць праявы гэтага зла, пакуль можам цьвяроза і рацыянальна ацэньваць рэчаіснасьць і людзей, асабліва палітыкаў. Пакуль можам адзяляць палітычнае ад божага.
Палітычная дзейнасьць павінна будавацца на адказнасці і крытычным мысьленьні. На гэтым таксама будуецца лідарства і палітычныя адносіны.
На жаль, тое, што я назіраю ў функцыянаваньні новай апазіцыі – гэта ізноў спробы стварэньня ідэалагічнай, палітычнай выключнасьці, незамяшчальнасьці лідара з аднаго боку, і слабасьці, няздольнасьці, НЯЎДЗЯЧНАСЬЦІ электарату, з іншага.
– Ай, і што ж мы будзем рабіць, калі не будзе Ціханоўскай (калі яна сыдзе).
– На каго ж яна нас пакіне?
– З кім жа заходнія палітыкі сустракацца будуць?
– Хто ж нас да дэмакратыі павядзе?
І сапраўды, што ж мы будзем рабіць? Хто замест яе? Амаль, як і ў Беларусі. Няўжо за 3 гады (амаль 4) беларусы не здолелі збудаваць аўтарытэтных інстытутаў, высунуць на палітычную сцэну дзеячоў, якія маглі б годна прадстаўляць інтарэсы краіны і грамадзянскай супольнасьці ў адносінах з Захадам, ці кіраваць краінай? Выглядае на тое, што не.
Не бог стварыў сістэму Лукашэнкі, а людзі рупліва і аддана будавалі яе 30 год. Магчыма, доўгая барацьба з сістэмай і павінна была б прывесьці беларусаў да таго, каб яны назаўседы выдавілі са сваёй сьвядомасьці сьветлы вобраз правадыра, які “даны богам”.