Сёння 10 гадоў, як на Майдане загінуў беларус Міхаіл Жызнеўскі. Удзельнік рэвалюцыі Годнасці, ён стаў адной з першых яе ахвяр і адным з герояў Нябеснай сотні. Іх памяць ушанавалі ў цэнтры Кіева.
Міхаіл Жызнеўскі нарадзіўся ў Гомелі. У студзені 2014-га ён павінен быў адзначыць 26 гадоў, але ў дзень яго народзінаў па ім служылі паніхіду. Пахавалі яго на радзіме.
Жызнеўскі ўзнагароджаны пасмяротна ордэнам Герояў Нябеснай сотні. У 2017 яму прысвоілі званне Героя Украіны і ордэн “Залатой Зоркі” за “асабістую мужнасць і гераічнае адстойванне прынцыпаў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека, самаахвярнае служэнне ўкраінскаму народу, праяўленыя падчас “рэвалюцыі годнасці”.