9 лютага 1667 года было падпісанае Андросаўскае перамір’е
Дамова заканчвала вынішчальную вайну паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэчу Паспалітай (1654–1667). У выніку перамір’я Карона Польская страціла Кіеў ды г.зв. Левабярэжную Украіну, за якую Маквоія мела заплаціць дамоўленую суму, а Вялікае Княства Літоўскае Смаленскае ваядовства з самім Смаленскам. Рэчы Паспалітай былі вернутыя Інфлянты, Полацкае і Віцебскае ваяводсты, якія ў час вайны занялі маскавіты. Дэлегацыю ад Рэчы Паспалітай узначальваў вялікі канцлер літоўскі Крыштаф Жыгімонт Пац.
Сам Кіеў меў быць пераказаны Масковіі толькі на два гады ў якасці базы для рэйдаў супраць казакаў і асманаў, а пазней вернуты Рэчы Паспалітай, аднак маскавіты не датрымалі дамовы.
Historyja Мая краіна Беларусь

Historyja