Урад надаў паўнамоцтвы Апэратыўна-аналітычнаму цэнтру самастойна адключаць сувязьАпэратыўна-аналітыч…

Урад надаў паўнамоцтвы Апэратыўна-аналітычнаму цэнтру самастойна адключаць сувязь

Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнту (ААЦ) мае паўнамоцтвы самастойна адключаць тэлекамунікацыі, вынікае з пастановы Савету міністраў № 88 ад 6 лютага.

Цяпер ААЦ лічыцца адным з прыярытэтных карыстальнікаў сетак і сродкаў электрасувязі ў выпадку надзвычайных сытуацый. Аналягічны статус ужо маюць міністэрствы – абароны, унутраных справаў, надзвычайных сытуацыяў, а таксама камітэты — памежны, мытны, дзяржаўнай бясьпекі. https://smarturl.click/mp8VB