У Мінску распачата больш за 2,5 тысячы крымінальных спраў за «экстрэмізм»Як і ў суседняй расіі, лука…

У Мінску распачата больш за 2,5 тысячы крымінальных спраў за «экстрэмізм»

Як і ў суседняй расіі, лукашэнка пераследуе грамадзян за іх нязгоду з яго дыктатарскай палітыкай і абвінавачвае іх у «экстрэмізме». Летась у Мінску было заведзена каля 2600 крымінальных спраў. Гэта пацвярджаюць і ў Мінскім УСК.

Акрамя таго, узбуджана больш за 1000 крымінальных спраў за «абразу лукашэнкі». А больш за 1000 падазрэнняў абвешчана грамадзянам нібыта за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх» паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Пераслед уладамі дэмакратычна настроенага насельніцтва парушае правы і свабоды грамадзян. Аднак самаабвешчаны прэзідэнт не ведае мяжы на шляху да ўзурпацыі ўлады ў Беларусі.

@RealnaiaBelarus