100 год таму Магілёў і Віцебск увайшлі ў склад Беларусі7 сакавіка 1924 году Прэзыдыюм ЦВК СССР зацьв…

100 год таму Магілёў і Віцебск увайшлі ў склад Беларусі

7 сакавіка 1924 году Прэзыдыюм ЦВК СССР зацьвердзіў пастанову «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва». Бальшавікі вярнулі Беларусі частку тэрыторый, якую забралі за некалькі гадоў да таго і далучылі да РСФСР.

Тэрытарыяльныя зьмены 1924 году сталі для будучыні Беларусі ў пэўнай ступені вызначальнымі. Калі б ня тое «ўзбуйненьне», зусім па-іншаму выглядалі б сучасныя паўночныя, усходнія і паўднёвыя межы незалежнай Беларусі.

Іншыя адметныя падзеі 7 сакавіка — на нашым сайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71dLl

На выяве мапа БССР да ўзбуйненьня