26 нобелеўскіх лаўрэатаў, у тым ліку Святлана Алексіевіч, падпісалі заклік неадкладна вызваліць бела…

26 нобелеўскіх лаўрэатаў, у тым ліку Святлана Алексіевіч, падпісалі заклік неадкладна вызваліць беларускіх палітвязняў.

Мы, ніжэйпадпісаныя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, заклікаем да неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.

За апошнія чатыры гады больш за 50 000 чалавек падвергліся палітычным рэпрэсіям у Беларусі, сотні тысяч грамадзян былі вымушаныя пакінуць краіну, а тысячы людзей падвергліся катаванням. Сярод іх сотні журналістаў, прафесараў, выкладчыкаў, лекараў, музыкаў, працоўных і студэнтаў, грамадскія дзеячы і праваабаронцы, у тым ліку лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

Цэлыя сем’і, шматдзетныя маці, непаўналетнія, цяжкахворыя, пажылыя людзі і інваліды цяпер утрымліваюцца ў жудасных умовах. За апошнія дзесяцігоддзі Еўропа не бачыла гуманітарнай катастрофы, звязанай з палітычнымі рэпрэсіямі ў такіх маштабах на душу насельніцтва, як у Беларусі.

Мы заклікаем урады ўсіх краін ЕС, але найперш звяртаемся да ўрада Польшчы, прыняць неадкладныя меры для спынення жорсткіх рэпрэсій у Беларусі і ціску з мэтай вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Польшча як суседняя з Беларуссю краіна валодае ўнікальнымі і эфектыўнымі рычагамі для такіх дзеянняў. Напрыклад, часовае прыпыненне рэгулярных чыгуначных грузавых перавозак у ЕС з Беларусі, уключаючы транзіт з Расіі і Кітая, – адзін з такіх эфектыўных рычагоў уздзеяння.

Камерцыйныя інтарэсы еўрапейскіх краін не могуць пераважыць пытанні іх нацыянальнай бяспекі, і іх абавязак ратаваць нявінных людзей, якія сталі ахвярамі ў Беларусі, а таксама абарона правоў не толькі беларусаў, але і нацыянальных меншасцей, якія падвяргаюцца сур’ёзнай дыскрымінацыі.

Для гэтага дзеянні ёсць дастатковыя падставы ў адпаведнасці з міжнародным правам, у прыватнасці, на аснове рашэнняў міжнародных праваабарончых інстытутаў і, сярод іншага, рэзалюцыі Міжнароднай арганізацыі працы ад 12 чэрвеня 2023 г. (прывядзенне ў дзеянне пункта 33 Статута МАП). Гэтая рэзалюцыя заклікае ўрады ўсіх краінаў свету ўвесці любыя абмежавальныя меры супраць рэжыму Лукашэнкі за сістэматычныя парушэнні працоўных і прафсаюзных правоў.

Мы звяртаемся да палітыкаў, лідэраў грамадскай думкі і ўсіх людзей добрай волі з просьбай падтрымаць нашу грамадзянскую кампанію за вызваленне палітычных зняволеных у Беларусі. Жыцці тысяч нявінных людзей залежаць ад вашай пазіцыі і, што важнейшае, ад вашых дзеянняў.

Тэкст звароту