Сенат Польшчы аднагалосна прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем да беларускіх уладаў вызваліць палітвязня Анджэя Пачобута
У рэзалюцыі Сенат асуджае «ганебны акт парушэння правоў чалавека і асноўных правоў нацыянальных меншасцяў», якім стала асуджэнне і зняволенне Пачобута і патрабуе ад беларускіх уладаў яго неадкладнага вызвалення.
Сенатары таксама выказалі «самую высокую ацэнку непахіснай барацьбе Пачобута за права на польскасць і свабоду ў Беларусі», а таксама салідарнасць з яго сям’ёй і ўсімі, хто змагаецца за яго вызваленне.
Сенатары таксама звярнулі ўвагу на неабходнасць узмацнення жорсткасці санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, піша @byplradio.
Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут
Напісаць анлайн