Нямецкія войскі пачынаюць прыбываюць у Літву, іх кантынгент складзе 5 тысяч вайскоўцаўЗ 8 красавіка …

Нямецкія войскі пачынаюць прыбываюць у Літву, іх кантынгент складзе 5 тысяч вайскоўцаў

З 8 красавіка дня ў Літву пачынае прыбываць нямецкая брыгада Lietuva.

Як паведаміла агенцтву BNS Міністэрства абароны Літвы, першыя 20 вайскоўцаў прыбываюць 8 красавіка, каб «адказваць за плянаваньне перакідваньня брыгады ў Літву і ўзгадняць патрабаваньні да вайсковай інфраструктуры». Яшчэ 150 нямецкіх вайскоўцаў прыбудуць у Літву сёлета ў кастрычніку.

Як паведаміў LRT міністар абароны рэспублікі Лаўрынас Кашчунас, асноўная частка брыгады прыбудзе ў Літву з 2025 году, а поўнай апэратыўнай магутнасьці плянуецца дасягнуць у 2027 годзе.

Чакаецца, што ў Літву прыбудуць каля 5 тысяч нямецкіх вайскоўцаў. Іх месцамі службы будуць Рудніках і Рукле, дадаткова сем’і будуць жыць у Вільні і Коўна.