У ЗША абавязалі кітайскую кампанію прадаць сацыяльную сетку TikTok, каб пазьбегнуць яе забароныЗакон…

У ЗША абавязалі кітайскую кампанію прадаць сацыяльную сетку TikTok, каб пазьбегнуць яе забароны

Закон абавязвае кітайскую кампанію ByteDance на працягу 9 месяцаў прадаць сваю папулярную сацсетку TikTok, каб пазьбегнуць яе забароны. Ініцыятары абгрунтавалі неабходнасьць такога закону меркаваньнямі бясьпекі і асьцярогамі, што дзякуючы TikTok Кітай атрымлівае доступ да зьвестак амэрыканцаў.

TikTok заявіў, што не перадаваў і ня будзе дзяліцца зьвесткамі карыстальнікаў ЗША з урадам Кітая і што закон роўны забароне, якая парушае права яе карыстальнікаў на свабоду слова ў ЗША:

https://smarturl.click/aJL5A