Канцлер Нямеччыны: Пуцін лічыць Украіну і Беларусь часткамі РасеіКанцлер Нямеччыны Оляф Шольц расказ…

Канцлер Нямеччыны: Пуцін лічыць Украіну і Беларусь часткамі Расеі

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц расказаў аб зьмесьце сваёй сустрэчы з Уладзімірам Пуціным за тыдзень да пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Шольц заявіў, што Ўладзімір Пуцін прадэманстраваў на сустрэчы свае імпэрскія ўяўленьні датычна Ўкраіны і Беларусі. Як паведаміла нямецкае выданьне n-tv.de, канцлер Нямеччыны ў часе выступу перад грамадзянамі ў межах Фэстывалю дэмакратыі 26 траўня сказаў, што «Пуцін разглядае і Ўкраіну, і Беларусь часткамі Расеі, таму і парушыў прынцып непарушнасьці межаў, які дзейнічаў дзесяцігодзьдзі».

Паводле публікацыі ўкраінскага выданьня «Укрінформ», Шольц таксама сказаў, што «Лукашэнка гэта ўсьведамляе і ня мае ілюзій».

https://smarturl.click/dpzd4