Падчас акцыі ў прэзідэнцкі палац прыязджаў пасол Кітая ў Польшчы. Раней Кітай быў праінфармаваны аб планах перакрыцця мяжы для грузаў.
Запрашаем 27 і 28 чэрвеня ўзяць удзел у перакрыцці адзінага пункта пропуску грузавых аўтамабіляў, якія едуць з Беларусі ў Польшчу. Мерапрыемства ўзгоднена.
Вызваленьне палітычных зьняволеных у Беларусі й спыненне рэпрэсій. Спыненьне міграцыйнай гібрыднай вайны на мяжы Беларусі й Польшчы, і іншых краінаў. Спыненьне незаконнага экспарту-імпарту тавараў на фінансаваньне вайны Расеі ва Ўкраіне.
Просім запісацца, калі мяркуеце прыняць удзел. Гэта неабходна для планавання акцыі, бытавых умоў.