Гэта структура паставак калійных угнаеньняў на рынак КНР за 8 месяцаў 2026. Маем 4 асноўных гульца: …

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Гэта структура паставак калійных угнаеньняў на рынак КНР за 8 месяцаў 2026. Маем 4 асноўных гульца: Беларусь, Лаос, Канада, РФ.
Канада пачала актыўна ўваходзіць у КНР з 2025 году, падняўшы сваю долю на 30%.
Другі моцны гулец – Лаос. Які імкліва выходзіць на кітайскі рынак. Пры гэтым разьвіцьцё радовішчаў адбываецца за кошт кітайскіх інвэстыцый. У прыватнасьці ў правінцыі Кхамуан здабычу вядзе кітайская “Чжунун Цяфэй” – дачэрняе прадпрыемста кітайскай Asia Potash International.
перараздзел рынку адбыўся значнай мерай за кошт долі Беларусі. Якая, у сваю чаргу, стала магчымай на фоне праблем на кітайскім накірунку ў 2025 годзе (я пісаў пра той прамежак не раз)

Але, на сёньня маем замест 2 (з Канадай 3-х) ключавых гульцоў “вялікую чацьверку”. Прычым паводле коштаў пазыцыі гульцоў блізкія. За выключэньнем Лаоса, які дэмпінгуе.
Вось сярэдні кошт за тону па дадзеных кітайскага боку
Лаос: 313,6
Беларусь: 349,7
Канада: 352,6
РФ: 365,8