Мікалай Лукашэнка пайшоў у войскаМалодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай служыць у беларускай арміі…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Мікалай Лукашэнка пайшоў у войска

Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай служыць у беларускай арміі — пра гэта заявіў сам дыктатар падчас візіту на палігон Обуз-Лесноўскі. Паводле Лукашэнкі, Мікалай быў прызваны міністрам абароны Віктарам Хрэніным і цяпер служыць у званні лейтэнанта ў адным з «самых складаных» падраздзяленняў.
Пры гэтым у вольны ад службы час 22-гадовы Мікалай працягвае вывучаць біятэхналогіі — спецыяльнасць, якую ён атрымаў у Беларусі і Кітаі.

У чэрвені 2026 года ён атрымаў дыплом Пекінскага ўніверсітэта, а падчас замежных візітаў раней суправаджаў бацьку як кіраўнік яго аховы. Цікава, што пра службу сына Лукашэнка публічна паведаміў толькі цяпер, хаця Мікалай ужо некалькі гадоў знаходзіцца ў цэнтры ўвагі беларусаў.