Камандзір ЗСУ параўнаў беларусаў і ўкраінцаў «Чым украінцы адрозніваюцца ад беларусаў? Вось мне здае…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Камандзір ЗСУ параўнаў беларусаў і ўкраінцаў

«Чым украінцы адрозніваюцца ад беларусаў? Вось мне здаецца, што культурна, антрапалагічна – асабліва нічым.

Пытанне ў тым, што ў беларусаў няма сур’ёзнай традыцыі, маральнай традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць іхняй краіны. А ва ўкраінцаў гэтая традыцыя ёсць і была», – заявіў Андрэй Білецкі на YouTube-канале «Бомбардир».

Вайсковец лічыць, што традыцыя ўзброенай барацьбы не ўзнікае сама па сабе. Ва Украіне, паводле яго, яна ідзе ад прыкладаў барацьбы войскаў УНР, Украінскай Галіцкай арміі і УПА.

Андрэй Білецкі таксама адзначыў, як прыклад, асобу Яўгена Канавальца (першы кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў).

«Гэтыя людзі далі нам традыцыю дзяржаўнасці і традыцыю ўзброенай барацьбы. Вось гэтым мы адрозніваемся ад беларусаў. Таму Беларусь цяпер з’яўляецца гаўляйтарствам Расейскай Федэрацыі, а Украіна з’яўляецца дзяржавай, якая змагаецца, з акупаванымі тэрыторыямі, але незалежнай дзяржавай», – мяркуе Андрэй Білецкі.

Важна нагадаць, што беларусы маюць сапраўды багатую гісторыю супраціву на працягу сотняў гадоў. Праз тэрыторыю нашай краіны праходзілі вялікія войны, паўстанні і бітвы, удзел у якіх прымалі продкі беларусаў.

Пры гэтым, нашыя землякі ваююць за свабоду Украіны з 2014 года, а адзін з першых ахвяраў на Майдане Незалежнасці быў менавіта беларус. Акрамя таго, беларускія добраахвотнікі – другія па колькасці замежнікі, якія сёння змагаюцца супраць расейцаў ва Украіне.”
Белсат