Як прайшоў ШОС? Лукашэнка на ШОС зноў абвінаваціў Захад у «ваеннай агрэсіі», Пяскоў заснуў пад Пути…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Як прайшоў ШОС? Лукашэнка на ШОС зноў абвінаваціў Захад у «ваеннай агрэсіі», Пяскоў заснуў пад Путина , Пашынян загаварыў на сваёй мове і падпісалі 34 пагадненні.

лукашэнка на ШОС заявіў, што «моцныя свету гэтага» нібыта вярнуліся да прамой масіраванай ваеннай агрэсіі, аднак не ўдакладніў, каго менавіта мае на ўвазе. Ён раскрытыкаваў санкцыі і заклікаў краіны ШОС павялічваць разлікі ў нацыянальных валютах, фактычна падтрымліваючы стварэнне альтэрнатыўнай заходняй фінансавай сістэме.

Асабліва паказальна, што пра «міжнародны мір і бяспеку» лукашэнка казаў на фоне падтрымкі Расіі ў яе вайне супраць Украіны, якая пачалася ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Яго рыторыка пра «аднабаковыя прымусовыя меры» таксама выглядае як спроба апраўдаць ізаляцыю Мінска і Масквы адзіным наратывам пра нібыта ціск з боку Захаду. Такім чынам, выступ у Бишкеку стаў чарговай спробай лукашэнкі прадставіць Беларусь часткай «антызаходняга» блока і перакласці адказнасць за рэгіянальную нестабільнасць на сваіх геапалітычных апанентаў.