Прэм’ер-міністар Польшчы пасьля размовы з кіраўніком NATO: «Мы ня можам выключаць правакацыі з боку …

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Прэм’ер-міністар Польшчы пасьля размовы з кіраўніком NATO: «Мы ня можам выключаць правакацыі з боку Расеі»https://smarturl.click/kepAy

«Як я і папярэджваў, эскаляцыя з боку Расеі нарастае», — напісаў польскі прэм’ер-міністар Дональд Туск у X пасьля размовы з генэральным сакратаром Паўночнаатлянтычнага альянсу Маркам Рутэ.

Ён дадаў, што «найбліжэйшыя паўгоду будуць вырашальнымі», і Польшча і NATO «павінны быць гатовыя да розных сцэнароў».

«Мы ня можам выключаць правакацыі з боку Расеі супраць аднаго з чальцоў NATO», — адзначыў Туск.