Беларуская чыгунка рыхтуе рэзэрвовую схему кіраваньня перавозкамі на выпадак выхаду з ладу цэнтру ў …

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Беларуская чыгунка рыхтуе рэзэрвовую схему кіраваньня перавозкамі на выпадак выхаду з ладу цэнтру ў Менску: https://smarturl.click/E9v3L

У жніўні намесьнік начальніка Беларускай чыгункі Ігар Казлоўскі даручыў зрабіць дадатковыя захады для мінімізацыі наступстваў «актаў незаконнага ўмяшаньня ў аб’екты кіраваньня працэсам перавозак.

У Супольнасьці беларускіх чыгуначнікаў адзначылі, што «актам незаконнага ўмяшаньня» звычайна абазначаюць супрацьпраўнае дзеяньне або пагрозу такіх дзеяньняў, якія могуць парушыць бясьпечную і ўстойлівую працу аб’екта. Але які менавіта сцэнар разглядаецца, у атрыманым дакумэнце не паведамляецца.

Рэзэрвовыя пляцоўкі стваралі па тэрытарыяльным прынцыпе — па адной на кожным аддзяленьні чыгункі. Супольнасьці вядома, прынамсі, аб рэзэрвовым цэнтры на станцыі Шуміліна (Віцебская вобласьць), у раёне прыпынку Крошын (Баранавіцкае аддзяленьне, там асноўная частка разьмешчаная пад зямлёй).

Дакладныя пляцоўкі Менскага, Магілёўскага, Берасьцейскага і Гомельскага аддзяленьня пакуль не змаглі