Рэкордныя спробы нелегальнага перасячэння мяжы на беларуска-латвійскім участку ў чэрвені 2026

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Больш за месяц мы не абнаўлялі звесткі па актыўнасцях мігрантаў на ўсходніх межах Еўразвязу. І там ёсьць пра што пагаманіць.

З таго, што звяртае на сябе ўвагу:

1. Па польскаму кірунку за апошнія тыдні ў сярэднім было толькі па аднаму дню, калі адбываліся спробы нелегальна перасекчы мяжу; максімальная дзённая колькасць спроб – 9-10. Прынамсі з таго, што было зафіксавана.

2. Па літоўскаму кірунку – у сярэднім такіх дзён было троху болей, 1,5-2. А дзённая кольскасьць такіх спроб была значна вышэйшая, максімум сягаў амаль да 10. Зноў жа, з таго, што было зафіксавана.

3. Латвійскі кірунак, як і заўсёды з сярэдзіны сакавіка (і нават раней), быў галоўным драйверам мігранцкага крызіса. І пік тут выпадае акурат на мінулы тыдзень. На ім было зафіксавана 2 гадавых рэкорда.
Па-першае, дзённы рэкорд: у суботу 13 чэрвеня на беларуска-латвійскай мяжы было зафіксавана 205 спроб нелегальна патрапіць у ЕЗ. Па-другое, тыднёвы паказнік склаў каля 740 кейсаў (папярэдні тыднёвы рыкорд бягучага года быў у сярэдзіне траўня і склаў менш за 620).

Праз тое, што агульны стан міграцыйнага крызісу зараз вызначае дынаміку на беларуска-латвійскай мяжы, на мінулым тыдні мы мелі і агульны гадавы рэкорд – каля 750 кейсаў (што, у прыватнасці, амаль на 50% больш, чым на мінулым тыдні).