Трамп заявіў пра планы ўзяць пад кантроль іранскі востраў Харк і адмяніў удары па Іране

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Трамп заявіў пра пляны ўзяць пад кантроль іранскі востраў Харк → https://smarturl.click/Wj4DA

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social папярэдзіў пра «вельмі моцны» удар па Іране.

Апроч гэтага Трамп заявіў, што «ў нейкі момант ня надта далёкай будучыні мы захопім востраў Харк і іншыя аб’екты нафтавай інфраструктуры і ўсталюем поўны кантроль над іхнымі нафтавымі і газавымі рынкамі, як гэта адбываецца з Вэнэсуэлай, што выдатна працуе і для Вэнэсуэлы, і для ЗША».

Upd. Праз 5 гадзінаў Трамп паведаміў, што адмяніў заплянаваныя ўдары па Іране.

«Зважаючы на тое, што перамовы з Ісламскай Рэспублікай Іран выйшлі на найвышэйшы ўзровень іранскага кіраўніцтва і атрымалі там ухвалу, я як Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі скасаваў заплянаваныя на сёньняшні вечар удары і бамбаваньні Ірану».