Прэзідэнт Анджэй Дуда адправіўся з афіцыйным візітам у Кітай. Найважнейшыя элементы візіту — гэта пы…

Прэзідэнт Анджэй Дуда адправіўся з афіцыйным візітам у Кітай. Найважнейшыя элементы візіту — гэта пытанні бяспекі і эканамічныя пытанні.
Падчас знаходжання ў Кітаі запланаваны сустрэчы, у тым ліку з лідарам КНР Сі Цзіньпінам, а таксама з прэм’ерам Лі Цянам, удзел ў летнім Сусветным эканамічным форуме ў Даляні і ў польска-кітайскім эканамічным форуме ў Шанхаі.

Вельмі важным будзе палітычны кампанент. «Мы маем вайну ва Украіне, а таксама гібрыдную атаку Беларусі на польскую мяжу, дзе беларускія ўлады ўжо тры гады пастаянна штурхаюць нам мігрантаў, прымушаючы іх спрабаваць незаконна перасекчы мяжу», — адзначыў Анджэй Дуда.

Ана з найважнейшых ідэй Кітая — гэта так званая ініцыятыва Пояса і Шляху, якая ўключае стварэнне транспартных шляхоў, якія дазвалялі б дастаўляць кітайскія тавары ў Еўропу па зямлі; адзін з чыгуначных маршрутаў праходзіць праз Беларусь. Гэты маршрут, які праходзіць праз Беларусь, сёння падвяргаецца абмежаванням з-за гібрыднай атакі, якую ажыццяўляюць беларускія ўлады на польскую мяжу.