Лукашэнка выказаўся пра Трампа і іншых заходніх палітыкаў: яны дачасьнікі, якія ня думаюць пра народ…

Лукашэнка выказаўся пра Трампа і іншых заходніх палітыкаў: яны дачасьнікі, якія ня думаюць пра народ

https://smarturl.click/3QwEk

«Яны дачасьнікі. Прыйшлі, схапілі і сышлі — вось аснова іхнай палітыкі. Яны ня думаюць пра народ Францыі, Нямеччыны і гэтак далей. І ў гэтым іх праблема. Яны нас некалі вучылі: Расею, нас, Казахстан, Украіну, іншыя краіны. А цяпер яны да нас павінны прыяжджаць і рабіць адпаведныя высновы. Вучыцца і рабіць высновы яны ня хочуць», — працытавала Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.


Аналягічна ён выказаўся і пра прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

«Ён дачасьнік, у яго чатыры гады. Што ён за чатыры гады зробіць? Нічога. Нічога ня зробіць. Таму ў прэзыдэнта павінен быць час», — дадаў Лукашэнка.


Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе ўжо 32-гі год. Яго выбралі на адзіных дэмакратычных выбарах прэзыдэнта, якія адбыліся ў 1994 годзе. Сёлета ў жніўні яму споўніцца 72 гады.