У беларускім пытаньні Трамп будзе ўзьдзейнічаць на Літву «пернікам», а не «бізуном», — амэрыканістка Філіпенка → https://smarturl.click/MGLkE
Пляны Трампа што да вываду амэрыканскіх войскаў з Гішпаніі і Нямеччыны, якія не падтрымалі апэрацыю супраць Ірана, адкрываюць для Літвы пэрспэктыву стаць новым месцам разьмяшчэньня гэтых сілаў. Менавіта гэты стымул Вашынгтон будзе выкарыстоўваць, каб дамагчыся ад Вільні згоды на транзыт беларускіх угнаеньняў, — заявіла амэрыканістка Аляксандра Філіпенка ў праграме «Палітыка з Юрыем Дракахрустам».