У Славеніі заявілі пра жаданне пакінуць NATO
«Мы паабяцалі народу рэферэндум аб выхадзе з Альянсу. І мы правядзём гэты рэферэндум», – заявіў спікер парламенту Зоран Стэванавіч.
Партыю Стэванавіча называюць прарасейскай, аднак сам палітык заяўляе, што ягоныя настроі – толькі праславенскія, і што краіна павінна «весці палітыку самастойна, суверэна».
«Мы катэгарычна супраць умяшальніцтва ў замежныя ваенныя і дыпламатычныя спрэчкі, бо Славенія ніколі не атрымлівае ад гэтага карысці».
Паводле Стэванавіча, трэба супрацоўнічаць «з усімі краінамі свету», а асабліва – «з вялікімі дзяржавамі». Таксама ён плануе неўзабаве наведаць Маскву.”
Белсат